Ребята, на странице "По страницам уроков литературного чтения. 4 класс" можно посмотреть фильм "Пеппи Длинныйчулок" " />

Шишкина школа. Человек и мир

Готовимся к олимпиаде. Беларуская мова

Алімпіядныя заданні па беларускай мове

1. Выпішыце ўсе словы, у якіх ёсць гук [й'], але няма літары й.

   Прыйшла, стаяць, расцвітае, зямля, завея, Ева, белай, люстра.

2. Пастаўце націск у словах.

   Прадзед, алфавіт, аер, кухонны, шэсцьдзясят, бульбяны, ільняны, гліняны, квартал, зубры, слабы, друкар, абапал.

3. Устаўце прапушчаныя літары і размяркуйце словы па трох відах арфаграм (у слупкі)

   Зу…кі, кні…ка, л…сны, насен…е, закла…ка, смец…е, збож…а, в…сновы.

4. Запішыце ўсе назоўнікі адзіночнага ліку назоўнага склону, якія “схаваліся” ў слове ГРАМАТЫКА.

5. Выпішыце словы:

А) з прыстаўкай пад-: падбегчы, падарунак, падасінавік, падабрэць, падаконнік.

Б) з прыстаўкай да-: дагарэў, дабрыня, давайце, дапісала, дачытайце.

6. Ад назоўнікаў сябар, вячэра і прыметнікаў сухі, чырвоны ўтварыце дзеясловы і пастаўце іх у цяперашнім, прошлым і будучым часе.

7. Змяніце ў словазлучэннях галоўныя словы так, каб залежныя сталі ўжывацца ў пераносным значэнні.

   Залатыя завушніцы, кіслая капуста, зорная ноч, калючы вожык, ружовая сукенка.

8. Вызначце род назоўнікаў і дапішыце канчаткі прыметнікаў.

   Беларуск… жывапіс, вугальн… пыл, шырок… далонь, калмат… сабака, сучасн… моладзь, высок… таполя, балюч… мазоль, мал… дзіця, цудоўн… настрой, бліскуч… крышталь, вялік… зала, каротк… запіс.

Комментариев нет:

Отправить комментарий