Ребята, на странице "По страницам уроков литературного чтения. 4 класс" можно посмотреть фильм "Пеппи Длинныйчулок" " />

Шишкина школа. Человек и мир

Па старонках урокаў літаратурнага чытання

Пазакласнае чытанне
"Паэтычны вянок роднаму слову і кнізе"

ГенадзьПашкоў

Родная мова, цудоўная мова...

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, ?

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

Чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору,

Водгулле працы ў родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застанецца,

Вечнае так, як народнае сэрца.


П. Броўка

Родныя словы

 Яны даспадобы мне, хай і старыя,

 Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.

 Як многа гавораць мне назвы такія —

Мінск,

        Пінск,

                Брэст.

Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,

Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,

Што продкі любілі спакойную працу —

Шклоў,

        Клецк,

                Мір.

А вораг находзіў,— бязлітасна білі,

Трываць не хацелі абразы і слёз,

І разам з Бярозаю катаў тапілі —

Пціч,

        Друць,

                Сож.

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,

Каб звонка звінела, была, як агонь.

У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў,—

Блонь,

        Струнь,

                Звонь! 

Юрась Свірка 

Словы

У нас сваiх хапае слоў
Крамяных,
росных,
васiльковых
Ад мурагоў i ад лясоў,
Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваiх
(Іх пазычаць няма патрэбы)
Ад чыстых даляў веснавых,
Ад глыбiнi ўлетку неба.

Сваiх хапае слоў у нас
Суровых, мужных, як яднанне,
Яны гучаць у грозны час
I заклiкаюць на змаганне.

У нас хапае слоў такiх
Чысцюткiх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку i каханне.

Хапае слоў i гаманкiх,
I мяккiх, як у лузе травы,
І, чуйна слухаючы іх,
Запамінай не для забавы.

У нас хапае рэдкiх слоў,
I палюбi ты iх бязмежна.
Яны ад чысцінi снягоў
I ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралi звон крынiц,
Шум лесу i дыханне ночы...
Ад лiўняў i ад навальнiц –
Грымяць, iскрацца i шапочуць.

Журыцца ўмеюць i звiнець,
Спяваць у шумным карагодзе.
Iх трэба сэрцам разумець
І ўмець знаходзіць у народзе

Вучымся чытаць вершы выразна.
Канстанцыя Буйло.
"Люблю "






Вучым верш на памяць

 У. Карызна. "Люблю цябе, Белая Русь"


Комментариев нет:

Отправить комментарий